Міліцыя арганізуе для студэнтаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта "стрым" з калоніі
Студэнтам абяцаюць "стрым незвычайнага фармату" / sb.by
У пятніцу міліцыя арганізуе для студэнтаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы "стрым незвычайнага фармату". На сувязі будзе ваўкавыская папраўчая калонія № 11. Прэс-служба міліцыі піша, што "маладыя людзі, асуджаныя за наркатычныя злачынствы, раскажуць студэнтам пра свае памылкі, сумны досвед і як цяпер "ярка" праходзіць іх жыццё ў самым росквіце сіл".
Мэтай акцыі называецца прафілактыка і не дапушчэнне здзяйснення нарказлачынстваў у маладзёжным асяроддзі.