Міхаіл Сівакоў падпісаў кантракт з азербайджанскай камандай (фота)

Беларускі футбаліст Міхаіл Сівакоў працягне сваю кар'еру гульца ў азербайджанскай "Габале". Як інфармуе прэс-служба згаданага клуба, пагадненне складзе шэсць месяцаў.

Міхаіл Сівакоў гуляў за БАТЭ ў сезоне 2008-га, калі беларуская каманда стала сапраўдным адкрыццём у Лізе чэмпіёнаў. Пасля гэтага ён выступаў у Італіі, Польшчы і Бельгіі, але не вельмі ўдала. Сівакоў трапіў у сімвалічную маладзёжную зборную Еўра-2011. Ад жніўня 2012-га футбаліст быў у арэндзе ў БАТЭ. У пачатку 2013-га барысаўчане выкупілі трансферныя правы на гульца, а праз год кантракт быў скасаваны "па згодзе бакоў".

У якасці свабоднага агента Міхаіл Сівакоў некалькі месяцаў у 2014-м пагуляў за "Гомель", а ў чэрвені перайшоў у адэскі "Чарнаморац", які сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі. Нядаўна футбалісту споўнілася 27 гадоў.

Фота: gabalafc.az