Метро “Малінаўка” адкрыецца 8 траўня
Пасля гэтага на паўднёвым захадзе Мінска пачне працаваць новая схема руху наземнага пасажырскага транспарту.
1 траўня адкрыюць для руху праспект Дзяржынскага. На сёння схема руху праходзіць грамадскае абмеркаванне і транспартнікі гатовыя прыслухацца да ўсіх пажаданняў, інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Што да новай станцыі метро, яе ўнутранае аздабленне завершанае і цяпер заканчваюцца працы ў самім тунелі ад “Пятроўшчыны” да “Малінаўкі”.
Раней меркавалася, што новую станцыю запусцяць 1 траўня, а да гэтага гарадскія ўлады ўвогуле спадзяваліся на адкрыццё аб’екта ў канцы 2013 года.