“Мянты хацелі згвалціць мяне дубінкамі”: гісторыя трансперсоны з Беларусі

Транс-девушка Диана

Гісторыя Дыяны, якая ўцякла з Беларусі ў Францыю / Фото из личного архива

Трансдзяўчына Дыяна, якая ў 2024 годзе збегла з Беларусі, распавяла сваю гісторыю рэсурсу TG House. Чытайце пра страх, пераслед, беззаконне, усемагутнасць беларускіх сілавікоў і ўцёкі з краіны ў Францыю.

Еўрарадыё са скарачэннямі перадае гісторыю Дыяны.

— Дыяна, калі ты ўпершыню адчула, што ў Беларусі становіцца небяспечна?

— Пасля пратэстаў 2020 года сітуацыя паступова пагаршалася. Пачалі закрывацца прасторы, дзе збіралася адкрытая супольнасць, і я кажу не толькі пра ЛГБТК+ клубы і кавярні. Шмат прагрэсіўна настроеных людзей былі вымушаныя з’ехаць, і месцы, дзе можна было свабодна камунікаваць з прымальнымі і талерантнымі людзьмі, страцілі сваіх пастаянных наведвальнікаў і зачыніліся.

Павялічвалася негатыўная ўвага з боку праваахоўных органаў да ЛГБТК+ асоб, нарастала атмасфера страху і ціску. Гэтая ўвага закранула і мяне асабіста.

Спачатку мяне сталі выклікаць на так званыя прафілактычныя гутаркі, што больш нагадвалі допыты з мэтай даведацца інфармацыю пра ЛГБТК+ супольнасць, асабістыя сувязі і сустрэчы. Я старалася ўхіляцца ад адказаў, адмаўлялася, казала, што нічога не ведаю.

У мінулым годзе сітуацыя абвастрылася: у маёй кватэры прайшлі вобшукі без якіх-кольвечы дакументаў і пратаколаў — відавочна з мэтай псіхалагічнага ціску. Верагодна, спрабавалі сфабрыкаваць справу аб распаўсюдзе парнаграфіі.

Гэтыя дэманстратыўныя вобшукі адбываліся тройчы: урываліся раніцай, калі мы з хлопцам яшчэ спалі, ці позна ўвечары — нібыта спецыяльна, каб застаць знянацку і выклікаць паніку. Пераварочвалі рэчы, аглядалі ўсю тэхніку. Кожны раз мяне паказальна закоўвалі ў кайданкі. Але так нічога і не знайшлі.

“Менты хотели надругаться надо мной дубинками”: история трансперсоны из Беларуси

Тое, што адбывалася там, было настолькі жудасна і бесчалавечна, што мне дагэтуль цяжка пра гэта гаварыць. Тых мянтоў, што зневажалі мяне, цяжка назваць людзьмі пасля ўсяго, што яны рабілі.

Мяне збівалі, цягалі па бруднай падлозе ў кайданках — дагэтуль на запясцях застаюцца шнары. Але яшчэ страшней былі пагрозы згвалтавання: мянты збіраліся зглуміцца з мяне дубінкамі.

Пагрозы былі настолькі рэальныя, што ў нейкі момант я проста абмачылася ад страху. Толькі пад раніцу, калі пачынаўся працоўны дзень, мяне выкінулі з аддзела праз чорны ўваход.

Я выклікала таксі і паехала да сяброўкі — там мяне накрыла істэрыка. Дзякуй богу, што яна змагла падтрымаць, бо ў той момант у галаве круціліся самыя страшныя думкі…

Я была на мяжы самагубства пасля таго пекла, праз якое прайшла ў тым пастарунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.