Медыкі прышылі 5-гадоваму пінчуку адарваную ў пральнай машыне руку
Складаная аперацыя па рэплантацыі рукі была праведзеная ў Мінскай абласной лякарні.
Няшчасны выпадак з 5-гадовым хлопчыкам адбыўся ў мінулую сераду. У каментары interfax.by лекары распавялі, што ім спатрэбілася 20-25 хвілінаў, каб прыняць рашэнне і падрыхтаваць дзіця і адарваную руку для адпраўкі ў Мінск.
Па словах медыкаў, гэта вельмі рэдкі выпадак і вельмі складаны: "Напэўна, аперацыя па перасадцы ныркі прасцейшая за рэплантацыю рукі".
У сувязі з траўмай дзіцяці міліцыянты пачалі праверку.
Фота — obozrevatel.com