Мазырскага праваабаронцу асудзілі на 15 сутак арышту

Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун / gomelspring.org

Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целепуна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі". Затрыманне адбылося яшчэ 15 студзеня. Мазырскі раённы суд разглядаў адміністрацыйную справу 17 студзеня.

Як піша "Флагшток", 23 студзеня праваабаронца за кратамі адзначае дзень народзінаў.

Мяркуецца, што Целепуна адмыслова ізалявалі на час правядзення "электаральнага мерапрыемства".

Уладзімір Целяпун — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён не першы раз трапляе пад рэпрэсіі. Папярэдні раз яго затрымлівалі восенню 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.