МАЗ каля прыпынку збіў хлопчыка, які выйшаў на дарогу з-за маршруткі

Дарожнае здарэнне адбылося 2 чэрвеня каля 16.45 у Смалявіцкім раёне. Як піша onliner.by са спасылкай на ДАІ, на прыпыначны пункт "Вёска Ляшчыны" пад'ехала маршрутнае таксі. З яго выйшаў 12-гадовы хлопчык і стаў пераходзіць праезную частку. У гэты час міма прыпынку праязджаў МАЗ. 31-гадовы кіроўца не паспеў зрэагаваць на хлопчыка, які нечакана выйшаў з-за маршруткі, і наехаў на яго.

Хлопчыка даставілі ў лякарню. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені і ўшыбы.

Фота — onliner.by