Маёр міліцыі дапамог скрасці паўтары тысячы бутэлек гарэлкі

Ён падазраецца ў саўдзеле ў крадзяжы ў траўні 2013-га з гіпермаркета буйной партыі гарэлкі на 39 мільёнаў рублёў.



Як паведамляе "Ежедневник", праваахоўнікі высветлілі, што злачынства здзейснілі рабочы гіпермаркета (грамадзянін Расіі) і мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "крадзеж, здзейснены ў буйным памеры". Пазней стала вядома, што мужчынам гарэлку дапамог скрасці маёр міліцыі, які ў цяперашні час затрыманы. Супраць яго распачатая крымінальная справа, вядзецца расследаванне.

Фота — bymedia.net