Матч футбольных зборных скончыўся з лікам 38:0, абаронца забіў 10 галоў

Футбалісты зборнай Фіджы выйгралі ў зборнай Мікранэзіі з лікам 38:0. Адбылося гэта ў рамках Ціхаакіянскіх гульняў. Абаронца Атоніё Туйвуна забіў... 10 галоў, інфармуе ВВС.

Такім чынам быў устаноўлены новы рэкорд выніковасці ў афіцыйных міжнародных футбольных матчах. Дагэтуль лідыраваў вынік, зафіксаваны ў 2001-м у матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету. Тады зборная Аўстраліі разграміла каманду Амерыканскага Самоа — 31:0.

Фота: Fotolia