Матацыкліст уцякаў ад мінскай ДАІ на хуткасці 200 км/гадз.

Зранку 28 ліпеня мінскія інспектары ДАІ зладзілі сапраўдную пагоню за матацыклістам. Як піша onliner.by, на вуліцы Францішка Скарыны яны заўважылі матацыкліста на Suzuki і далі яму знак спыніцца. Аднак той паспрабаваў уцячы ад ДАІ.

Пачалася сапраўдная пагоня. Матацыкліст выехаў на трасу М2 і паехаў у напрамку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Па словах міліцыянтаў, ён развіў хуткасць 200 км/гадз. Спыніць яго даішнікі здолелі толькі каля Кургана Славы.

Выявілася, што ў хлопца няма права на кіраванне матацыклам — ёсць толькі пасведчанне кіроўцы катэгорыі B. Зрэшты, і гэтага пасведчання яго двойчы пазбаўлялі за ўчыненыя ДТЗ. Акрамя ўсяго, у матацыкла быў няпройдзены тэхагляд, не было рэгістрацыйнага нумара.

На кіроўцы склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы.