Масква і Мінск абмяркоўваюць, як аслабіць кантроль на сумеснай мяжы — Рапота

Чыноўнікі абмяркоўваюць, як прыадкрыць для грамадзян расійска-беларускую мяжу / TUT.by​
Чыноўнікі абмяркоўваюць, як прыадкрыць для грамадзян расійска-беларускую мяжу / TUT.by​

Чыноўнікі Расіі і Беларусі шукаюць спосабы аслабіць кантроль на сумеснай мяжы для ўзаемных паездак грамадзян, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

"Мы абмяркоўваем, што можна было б зрабіць, каб усё-такі трохі аслабіць гэты кантроль, рэжым гэтага кантролю ва ўмовах працягу пандэміі... Калі гэта магчыма зрабіць — значыць, гэта трэба рабіць", цытуе Рапоту РІА "Новости".

Цяпер грамадзяне Расіі могуць уязджаць у Беларусь, а беларусы ў Расію па зямлі толькі пры наяўнасці сур'ёзных падстаў, да прыкладу, для лячэння, на вучобу і працу. Пры гэтым усе астатнія межы на выезд для беларусаў закрытыя па рашэнні беларускіх уладаў. Рашэнне аб "часовым абмежаванні выезду" ў Мінску тлумачаць кепскай эпідэміялагічнай сітуацыяй праз COVID-19.

21 верасня Масква перагледзела правілы ўезду беларусаў у Расію: адкрыла для беларускіх грамадзян паветраныя пункты пропуску. Адзіная ўмова для ўезду — пры сабе трэба мець даведку аб праходжанні тэсту на COVID-19 метадам ПЦР з адмоўным вынікам і па дарозе запоўніць анкету (самадэкларацыю пасажыра аб стане здароўя). Пры гэтым абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам былі захаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.