Маскоўская мэрыя абяцае пабудаваць новыя гандлёвыя павільёны замест зруйнаваных

Маскоўская мэрыя абяцае пабудаваць новыя гандлёвыя павільёны замест зруйнаваных

Мэрыя Масквы паабяцала за свой кошт пабудаваць новыя гандлёвыя павільёны наўзамен зруйнаваных у аўторак пунктаў і разыграць права арэнды ў новых месцах на аўкцыёнах. Прадстаўнікі ўладаў расійскай сталіцы пры гэтым заявілі, што ніхто не атрымае прэферэнцыяў і ўсе арандатары змогуць прыняць удзел у аўкцыёнах на агульных умовах.

Уладальнікі зруйнаваных павільёнаў таксама змогуць удзельнічаць у конкурсе на агульных умовах.

Маштабная акцыя па зносе гандлёвых павільёнаў прайшла ў Маскве ў ноч на 9 лютага. Пад бульдозеры трапілі палаткі ля некалькіх станцыяў метро. Гэтая падзея выклікалі вялікі розгалас і дэбаты аб юрыдычнай правамернасці дзеянняў ўладаў.

Рашэнне пра знос палатак прынялі ў снежні 2015 года: мэрыя Масквы палічыла іх самавольна ўзведзенымі. Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца на тое, што расійскі Грамадзянскі кодэкс дазваляе рэгіянальным уладам зносіць аб’екты ў пазасудовым парадку, перадае ВВС.