Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё
Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Па словах дактароў, ёй становіцца лепш. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі са словаў Аляксандра Калеснікава — бацькі палітзняволенай.
Кажуць, што апетыт у Калеснікавай нармальны: яна паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў лекар з калоніі, які заявіў, што пасля выпіскі з лякарні Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд.
Сама Калеснікава ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама што і як аперавалі. А вось яе бацьку па-ранейшаму не паведамілі дыягназ дачкі.
Пра шпіталізацыю Калеснікавай стала вядома 29 лістапада. У СМІ паведамлялася, што пасля аперацыі яе ахоўваюць тры чалавекі, у тым ліку адзін з аўтаматам.