Марына Васілеўская стала першай беларускай у космасе
Марына Васілеўская
/ Роскосмос
З другой спробы на Байкануры стартаваў касмічны карабель "Саюз МС-25". Сярод членаў каманды асноўнага складу экіпажа 21-й экспедыцыі - беларуска Марына Васілеўская. Яна стала першай у гісторыі краіны жанчынай, якая пабывае ў космасе.
Палёт павінен быў пачацца два дні таму, але старт быў адменены. Прычына, якую назваў Раскосмас, – прасадка напружання хімічнай крыніцы току.