Сямігадовы хлопчык у Брэсце выжыў пасля падзення з сёмага паверха

Сямігадовы хлопчык у Брэсце выжыў пасля падзення з сёмага паверха

Сямігадовы хлопчык у Брэсце застаўся жывы пасля падзення з сёмага паверха. Пра такі выпадак агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 траўня. Хлопчык зваліўся з акна шматпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў дома адзін. Маці знаходзілася на працы, а з бацькам хлопчыка яна разведзеная.

Падрабязнасці здарэння высвятляяюцца. Сам хлопчык атрымаў пераломы, і цяпер ён знаходзіцца ў лякарні.