Маладая пара загінула ў Луцку пасля расійскага абстрэлу
Расія зноў абстраляла Украіну
У ноч на 7 чэрвеня расійскае войска нанесла масіраваны ўдар па Украіне. У Луцку ў выніку расійскага нападу загінулі хлопец і дзяўчына — яны былі парай, піша "Медыязона" са спасылкай на Hromadske.
Целы хлопца і дзяўчаты знайшлі пад заваламі дома. Вядома, што хлопца звалі Мікола, а дзяўчыну Іванна. Яна нарадзілася ў 2001 годзе.
Таксама расійскае войска атакавала Харкаў. У выніку абстрэлу загінулі тры чалавекі, 18 атрымалі раненні. Пасля атакі на Кіеў тысячы дамоў засталіся без святла.