Макей і Лаўроў падпісалі праграму сумесных дзеянняў МЗС Беларусі і Расіі

Макей і Лаўроў падпісалі праграму сумесных дзеянняў МЗС Беларусі і Расіі

Міністры замежных справаў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў падпісалі праграму ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў дзвюх краін на 2016-2017 гады. Дакумент парафіраваны 27 кастрычніка ў Маскве па выніках сумеснага пасяджэння калегіяў МЗС Беларусі і Расіі.

Як перадае БЕЛТА, Макей патлумачыў, што праграма будзе зацверджаная Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы. Са словаў міністра, гэта шматфункцыянальны, сістэмны дакумент, які ахоплівае ўсе сферы супрацоўніцтва.

Таксама сёння па выніках калегіі быў падпісаны план кансультацый МЗС дзвюх краін на 2016 год. У ім 28 накірункаў у рамках каардынацыі знешнепалітычных дзеянняў. Макей адзначыў, што адзін з найбольш важных кірункаў супрацоўніцтва — гэта ўзаемадзеянне на пляцоўцы ААН.

Таксама важным пытаннем Уладзімір Макей назваў знешнепалітычнае суправаджэнне еўразійскага інтэграцыйнага працэсу.

Фота з архіву