Махляр падмануў беларускія прадпрыемствы на 500 мільёнаў рублёў

Махляр падмануў беларускія прадпрыемствы на 500 мільёнаў рублёў

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуе крымінальную справу за махлярства ў буйным і асабліва буйным памерах.

Як інфармуе прэс-служба СК, 44-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за падробку дакументаў і службовы падлог, заснаваў прыватнае гандлёвае прадпрыемства і стаў яго дырэктарам. У 2014 годзе ён падманам завалодваў прадукцыяй прадпрыемстваў з пяці абласцей Беларусі.

Мужчына падпісваў з прадпрыемствамі дамову на пастаўку прадукцыі з адтэрміноўкай плацяжоў. Пры гэтым ён нават не меў намеру выконваць свае абавязанні. Потым ён прадаваў прадукцыю за наяўны разлік, але не паказваў гэтыя продажу ў бухгалтарскім уліку. Атрыманыя грошы мужчына выдаткоўваў на ўласныя патрэбы.

Следства прад'явіла яму абвінавачанне па пяці эпізодах махлярства. Агульная сума матэрыяльнай шкоды перавышае 500 мільёнаў рублёў.

Мужчыну ўзялі пад варту. Следства арыштавала яго маёмасць, у тым ліку зямельны ўчастак і аўтамабіль.

Фота: ytimg.com