Магілёўскі "заяц" разбіў цэглай лабавое шкло ў аўтобусе

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы сакавіка ў маршрутным аўтобусе №8, які рухаўся ў бок пасёлка Грабянёва. Два маладыя хлопцы зайшлі ў аўтобус, аднак адмовіліся аплачваць праезд кандуктару. Пасля спрэчак безбілетнікаў з кандуктарам кіроўца прыпыніў аўтобус, увайшоў у салон і вывеў “зайцаў” на вуліцу. Пасля гэтага аўтобус паехаў па сваім маршруце, паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Калі аўтобус разварочваўся на вуліцы Алтайскай, то адзін з нядаўніх “зайцаў” падбег да яго, кінуў у лабавое шкло цэглу і ўцёк.



Міліцыя затрымала хулігана. На хлопца пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да трох гадоў турмы.



Фота — u-f.ru