Магілёўскі “бізнесмен” падмануў сотні людзей на 600 мільёнаў рублёў
Ад яго дзейнасці пацярпелі 200 суб’ектаў гаспадарання, арэндадаўцы, наёмныя работнікі.
У Магілёве завяршылі расследаванне справы мясцовага жыхара, які за пяць гадоў сваёй нібыта прадпрымальніцкай дзейнасці прысабечыў болей за 600 мільёнаў рублёў. З 2009 года па 2014 год ён зарэгістраваў некалькі гандлёвых фірмаў. Ён абяцаў сваім наёмным работнікам высокія заробкі. Менеджэры выконвалі патрабаванне па пастаўцы тавару з абавязковай адтэрміноўкай плацяжоў, а бугалтарскі ўлік у фірмаў не вёўся. У выніку падманутымі былі болей за 200 суб’ектаў гаспадарання, арандадаўцы і нанятыя работнікі.
Махляр мае крымінальнае мінулае — дзве судзімасці і болей за сотню судовых пазоваў у эканамічным судзе Магілёўскай вобласці.
“Бізнесмен” узяты пад варту. Яго абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, паведамляе сайт Следчага камітэту.