“Магілёўаблаўтатранс” прадае частку ўласнасці за паўмільёна долараў
На аўкцыён выстаўленыя адміністрацыйны будынак, склады, вытворчы корпус, асфальтавая пляцоўка, а таксама ліўневая каналізацыя.
Агульная плошча зямельнага ўчастка з гэтымі аб’ектамі складае амаль 1 гектар. Аўкцыён прызначаны на 19 лістапада. Усе лоты знаходзяцца ў свабоднай эканамічнай зоне, паведамляе mycity.by.
Дарэчы, адмоўная рэнтабельнасць гэтага прадпрыемства за першы квартал 2013 года склала больш за 1 мільён долараў ЗША.
Тым часам само прадпрыемства “Магілёўаблаўтатранс” прадаваць альбо ліквідаваць не плануецца.
Фота — wikimapia.org