Мабільны аператар life:) павышае тарыфы на свае паслугі
Мабільны аператар life:) з 15 чэрвеня павысіць тарыфы на шэраг сваіх паслугі.
Як паведамляецца на сайце кампаніі павялічыцца абаненцкая плата па тарыфных планах, а таксама роўмінг і міжнародная сувязь. Памяняецца таксама кошт пакетаў SMS і хвілін.
Раней у траўні выраслі тарыфы ў А1 і МТС. Гэта тлумачылася павышэннем ПДВ на паслугі перадачы даных — з 25 да 26%. Меліся на ўвазе паслугі доступу ў Сеціва ад інтэрнэт-правайдараў, а таксама мабільны інтэрнэт ад сотавых аператараў.