Львоўскі суд забараніў дзейнасць прарасійскай "Партыі Шарыя"
Суд у Львове забараніў дзейнасць партыі прарасійскага палітыка і блогера Анатоля Шарыя, а таксама партыі "Левая апазіцыя".
Для "Партыі Шарыя" гэта ўжо другая спроба забароны, адзначае hromadske.ua. Раней Мінюст Украіны спрабаваў забараніць яе ў 2021 годзе ў Акруговым адміністрацыйным судзе Кіева.
Раней украінскія суды вынеслі рашэнні пра забарону дзейнасці шэрагу прарасійскіх партый, дзеячы якіх цяпер спрабуюць супрацоўнічаць з расіянамі і нават узначальваюць "адміністрацыі" акупаваных гарадоў.