Лукашэнка звольніў Ігара Брыло са сваіх памочнікаў
Ігар Брыло / mshp.gov.by
Лукашэнка звольніў Ігара Брыло з пасады свайго памочніка — інспектара па Віцебскай вобласці. Адпаведны ўказ падпісаны 27 лістапада.
Прычынай звальнення называецца "здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе".
Раней у СМІ з'яўляліся неафіцыйныя звесткі, што Ігар Брыло затрыманы па "справе малочнікаў": шэраг кіраўнікоў малаказаводаў вінавацяць у пастаўках прадукцыі ў Расію па заніжаных коштах.