Лукашэнка з чарпаком (фотафакт)

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў у Мінску вайсковую частку 5448 унутраных войскаў Беларусі. Ён пазнаёміўся з тым, як жывуць салдаты, як яны праходзяць падрыхтоўку. Таксама Лукашэнка завітаў у сталоўку, у якой правёў дэгустацыю абеду, які якраз гатавалі кухары. Фота з'явілася на сайце Сталічнага тэлебачання.