Лукашэнка: Я ем тое, што і вы, толькі ў зусім малых колькасцях

Лукашэнка: Я ем тое, што і вы, толькі ў зусім малых колькасцях

Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі дзяржаўных СМІ распавёў пра сваю дыету (пытанне паступіла ад інтэрнэт-карыстальніка). “Тры яйкі раніцай, у абед — мяса, вечарам — рыба, колькі хочаш. Жорсткая дыета, бялковая”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Праўда, у яго ёсць яшчэ і “невялікія перакусы”.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ён харчуецца тымі ж прадуктамі, як і ўсе беларусы: “Я ем тое, што ясце і вы, толькі ў зусім малых колькасцях”. Прадукты для яго набываюць у звычайных крамах, а часам і на Камароўскім рынку. Лукашэнка адзначыў, што правільнага харчавання мала, трэба яшчэ штодня займацца спортам, што ён і робіць.