Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента 19 красавіка

Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента 19 красавіка. Гэта папярэдняя дата, яе назваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, інфармуе БЕЛТА. Звычайна на пасланне збіраюцца дэпутаты і сенатары, вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі, дыпламатычнага корпусу.
"У аснову паслання лягуць праблемы, пазначаныя падчас "Вялікай размовы" і іншых мерапрыемстваў кіраўніка дзяржавы, звязаных з вывучэннем актуальнага стану рэчаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы", — цытуе словы Андрэйчанкі "Беларусь сегодня".
Летась Лукашэнка выступаў з 1,5-гадзіннай прамовай перад Нацыянальным сходам 24 красавіка.