Лукашэнка выказаўся пра рэпрэсіі

9 жніўня пасля галасавання на выбарчым участку ў Мінску Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Між іншым ён выказаўся пра рэпрэсіі.
"Ніхто ніякіх рэпрэсій у парушэнне закону не прадпрымаў і прадпрымаць не будзе, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Выконвайце закон".
"Калі вы тэндэнцыйна пачынаеце сябе паводзіць, я таксама гэта бачу і стаўленне адпаведнае, — гаварыў Лукашэнка на адрас недзяржаўных СМІ. — А калі вы правакуеце, атрымаеце ў адказ тое ж самае".
"Вядзіце сябе па законе, і ў нас прэтэнзій да вас не будзе", — такая пазіцыя кіраўніка дзяржавы ў дачыненні і недзяржаўных СМІ, і апанентаў улады.
Гаворачы пра магчымыя ацэнкі беларускіх выбараў у замежжы, Лукашэнка заявіў, што не хоча, каб пра нашу краіну "гаварылі кепска", але адштурхоўвацца трэба ад інтарэсаў беларускага народу. Ён хоча, каб у краіне было "ціха і спакойна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.