Лукашэнка ўзнагародзіў сына намесніцы кіраўніка сваёй адміністрацыі
Максім Чупрыс / luka.zone/ru
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сына намесніцы кіраўніка сваёй адміністрацыі. 31-гадовы пракурор Максім Чупрыс атрымаў медаль “За працоўныя заслугі”.
Максім Чупрыс — сын Вольгі Чупрыс, намкіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі. Ён імкліва будуе кар’еру ў пракуратуры, у тым ліку на палітычных справах. Так, ён быў дзяржаўным абвінаваўцам у справе “аб падпале вусоў коткі Гайдукевіча”, паводле якой Вадзіму Пракоп’еву завочна далі 25 гадоў турмы.
Паводле звестак Еўрарадыё, бацька Максіма Чупрыса — палкоўнік Кірыл Чупрыс, працуе ў кіраўніцтве Спартовага камітэта ВС.