Лукашэнка ў суботу выступіць з прамовай на Кастрычніцкай плошчы Мінска

Лукашэнка ў суботу выступіць з прамовай на Кастрычніцкай плошчы Мінска

Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 4 сакавіка, выступіць з прамовай на Кастрычніцкай плошчы Мінска. У сталіцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю беларускай міліцыі. Як інфармуе БЕЛТА, а 10-й гадзіне кіраўнік дзяржавы будзе прамаўляць перад удзельнікамі ўрачыстага маршу падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў (трэніроўкі маршу праходзілі на плошчы і на праспекце Незалежнасці ўвечары ў сераду і ў чацвер). У ім возьмуць удзел каля 1200 чалавек і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі.

Як стала вядома, мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў жывым эфіры будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 1".

У пятніцу, 3 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным 100-годдзю міліцыі. Ён пачнецца ў 16.30.