Лукашэнка павіншаваў міліцыянераў са святам

Лукашэнка павіншаваў міліцыянераў са святам

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў міліцыянераў са святам. 4 сакавіка адзначаецца 100-годдзе беларускай міліцыі.

"Гэтае свята сімвалізуе павагу да найлепшых традыцыяў служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС, — цытуе віншаванне Лукашэнкі яго прэс-служба. — Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў міліцыянера нялёгкай і мужная прафесія, адказная і высакародная місія — абарона інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою людзей. "Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак", — піша Аляксандр Лукашэнка. Ён падзякаваў за службу Айчыне ветэранам органаў унутраных спраў.