Лукашэнка сёння адпраўляецца ў Азербайджан з афіцыйным візітам

28-29 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае Азербайджан з афіцыйным візітам, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым як сам-насам, так і ў пашыраным складзе. Плануецца, што кіраўнікі дзвюх дзяржаваў абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносінаў. У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, праца па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках перамоваў кіраўнікі Беларусі і Азербайджана падпішуць шэраг дакументаў.
Акрамя таго, у праграме візіту Лукашэнкі запланаваная сустрэча з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ.