Лукашэнка сустрэўся з пасланнікам Трампа
Кіт Келаг / Andrew Harnik/AP/dpa/picture alliance
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кітам Келагам у суботу, 21 чэрвеня. Ён прыняў амерыканскага госця ў Палацы Незалежнасці.
"Шуму вы нарабілі ў свеце вельмі шмат сваім прыездам. Але я здзіўляюся — чаму? Няўжо мы не можам весці нармальны дыялог і размаўляць пра нашы справы — пра адносіны паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі?" — пачаў размову Лукашэнка.
Пра магчымы візіт Келагга на гэтым тыдні паведамляла агенцтва Reuters. Ні Белы дом, ні Дзярждэпартамент яго не каментавалі.
У суботу таксама магчымае вызваленне прынамсі некалькіх палітвязняў. Еўрарадыё стала вядома пра некалькі імёнаў, аднак без пацверджання мы не будзем публікаваць гэтую інфармацыю.