Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці далучэння Беларусі да СГА

Аляксандр Лукашэнка сумняецца, што Беларусі цяпер трэба далучацца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 29 сакавіка на нарадзе "Аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй". "Самае галоўнае пытанне: ці трэба нам гэта ў цяперашніх умовах?" — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
На яго думку, уваходжанне Беларусі ў СГА не павінна стаць самамэтай. "Захаванне нацыянальных інтарэсаў падчас перамоваў — ключавы прынцып", — лічыць беларускі кіраўнік.