Лукашэнка сказаў, што прайшоў медагляд

Лукашэнка сказаў, што прайшоў медагляд

Лукашэнка сказаў, што прайшоў медагляд / прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка сказаў, што прайшоў медагляд. Але ні датаў, калі гэта было, ні дакладных выніка не агучыў — проста заявіў, што "цьфу-цьфу-цьфу, я рады, усё нармальна":

"Бачу (і мне далажылі пра гэта) некаторыя ўжо спецслужбы, у тым ліку сяброўскія, прамацваюць: а як здароўе? Вось нядаўна я першы раз у жыцці за два дні прайшоў поўнае медычнае абследаванне. Два дні. Што яны толькі ні рабілі са мной! І нават у мазгі залезлі. Усе прасвяцілі.

І вось некаторыя спецслужбы: вось памірае. І я кажу, слухайце, я не супраць: перадайце ўсе даследаванні, і няхай апублікуюць".

Перыядычна медыкі звяртаюць увагу на тое, што Лукашэнка кульгае і ўвогуле ходзіць з цяжкасцю. А падчас публічных выступаў у яго заўважна дрыжыць галава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.