Лукашэнка раскажа Лаўрову пра падзеі ў Беларусі, якія хвалююць Расію

Лукашэнка раскажа Лаўрову пра падзеі ў Беларусі, якія хвалююць Расію

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў расказаць Сяргею Лаўрову пра падзеі ў Беларусі, якія, магчыма, хвалююць Расію. У Мінску 16 траўня праходзіць сустрэча кіраўніка Беларусі і міністра замежных спраў Расіі.

Як інфармуе sputnik.by, галоўнай тэмай абмеркавання на сустрэчы Лукашэнкі і Лаўрова стане "міжнародны парадак дня" (падзеі ў Сірыі і Украіне), будучыня беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што 31 траўня адбудзецца сустрэча "на самым высокім узроўні".

"Хацелася б, каб, можа быць, вы ўвялі мяне ў курс справы па некаторых падзеях апошняга часу, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка Сяргею Лаўрову. — Каб мы ведалі, як каардынаваць і карэктаваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях".

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння міністр замежных спраў Расіі сустрэўся ў Мінску з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.