Лукашэнка расказаў, як знайсці шчасце ў ЕАЭС

Лукашэнка расказаў, як знайсці шчасце ў ЕАЭС

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) перш за ўсё павінныя думаць, як знайсці шчасце ў самім аб'яднаннія, а потым развіваць гандаль з трэцімі дзяржавамі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў тэлеканалу "Расія 1" у кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ерэване.

"Прэзідэнт Казахстана казаў пра тое, што ўнутраны гандаль у нас скараціўся, наш знешні гандаль з іншымі краінамі скарачаецца. Я думаю, перш чым казаць пра гандаль, дапусцім, ЕАЭС у цэлым, трэба падумаць аб тым, як шчасце знайсці ўнутры нашага саюза, як зрабіць так, каб найбольшую выгаду атрымалі ад гандлю ўнутры. А для гэтага трэба здымаць бар'еры, трэба быць абавязковымі", — прыводзіць БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Ён паведаміў, што ў ў ЕАЭС зафіксавана некалькі дзясяткаў бар'ераў, а іх ліквідацыя ідзе вельмі марудна.

Лукашэнка дадаў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з як мага большай колькасцю дзяржаў, аднак пры гэтым трэба абараняць уласныя інтарэсы і таваравытворцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.