Лукашэнка расказаў, у чым моц беларускага народа і дзяржавы

7 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.
Падчас сваёй прамовы кіраўнік Беларусі паведаміў, што з нядаўняга часу аб'ядноўвае святкаванні 23 лютага і 8 сакавіка. "З нядаўніх часоў мы аб'яднаем гэтыя ўрачыстасці, каб сабраць разам доблесных мужчын — кадравых вайскоўцаў, супрацоўнікаў сілавых структур і нашых дарагіх жанчын, паспяховых у прафесіі, шматдзетных маці, якія прысвяцілі жыццё вялікаму прызначэнню. Уручыць лепшым з лепшых заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Ён паведаміў, што сіла беларускага народа, а значыць, і дзяржавы — у такіх людзях, мэтанакіраваных і самаадданых, адданых радзіме, сям'і і сваёй справе. "Афіцэрскія пагоны, тым больш генеральскія, — гэта сімвал мужнасці, адвагі і вернасці абавязку. Ордэн Маці — знак жаноцкасці і захавання сямейнага ачага. Прызнанне прафесійных дасягненняў — сімвал таленту і працавітасці", — пералічыў беларускі кіраўнік.