Лукашэнка расказаў пра свае любімыя фотаздымкі

На сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка распавёў пра любімыя асабістыя фатаздымкі. Ён не выключае, што здымкі будуць апублікаваныя, перадае БЕЛТА.
"Ёсць у мяне некалькі фатаграфій. Адна з фатаграфій, яна чорна-белая, — калі я толькі стаў прэзідэнтам. У клятчастым пінжаку, мікрафоны, усмешлівы прэзідэнт. Гэта ў мяне на Карла Маркса ў пакоі адпачынку. Я яе захаваў, паставіў убаку. Мне яна вельмі падабаецца і каштоўная. Паколькі гэта пасля першых прэзідэнцкіх выбараў, пасля перамогі з журналістамі размова", — прызнаўся беларускі кіраўнік.
Другім улюбёным фатаздымкам ён назваў выяву з малодшым сынам, якога ён вучыў гуляць у хакей. На фатакартцы старэйшы і малодшы Лукашэнкі стаяць разам. "Ён маленькі такі з клюшкай", — апісвае кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка сказаў, што ў яго шмат і асабістых, і дзяржаўных фотаздымкаў. "Калі гэта цікавіць нашых чытачоў, мы можам 7-10 такіх фатаграфій апублікаваць", — дадаў ён.