Лукашэнка прапанаваў адну з беларускіх дарог назваць Чакрабарці

Лукашэнка прапанаваў адну з беларускіх дарог назваць Чакрабарці

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адну з беларускіх дарог назваць у гонар Сумы Чакрабарці, які пакідае пасаду прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

На сустрэчы з Чакрабарці кіраўнік Беларусі выказаў шкадаванне, што той сыходзіць са сваёй пасады. За гады супрацоўніцтва з нашай краінай ЕБРР інвеставаў у Беларусь 3 мільярды еўра. Напрыклад, летась аб'ём інвестыцый склаў каля 400 мільёнаў еўра. 

"Мы чысцілі ваду, уцяплялі дамы, будавалі самыя сучасныя дарогі за гэтыя грошы. Гэта звязана з вашым імем, і я тут нічога не перабольшваю. Трэба адну з дарог назваць Чакрабарці, таму што лепшыя дарогі пабудаваныя з падтрымкай банка", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з банкам у сферы будаўніцтва і рэканструкцыі дарог, а таксама з самім Чакрабарці на новай пасадзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.