Лукашэнка — пра тэлеграм-каналы і сэнс існавання дзяржавы

У панядзелак на нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тое, што ўсё у нашай краіне мусіць рабіцца для людзей. Ён зноў згадаў крытыку, якую бачыць у тэлеграм-каналах.
"Уся эканамічная сістэма краіны павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей, — гаварыў Лукашэнка. — Хачу падкрэсліць: ніякага папулізму тут няма, як некаторыя могуць, зноў расчуліўшыся заяўляць у тэлеграм-каналах і іншым, што вось напярэдадні выбараў "людзі, людзі"... Я яшчэ раз хачу паўтарыць тое, што гаварыў з першага дня свайго прэзідэнцтва. Уся сістэма і дзяржава ўвогуле маюць тады толькі сэнс, калі яны на карысць людзям. Усё астатняе сэнсу не мае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.