Лукашэнка павіншаваў католікаў і пратэстантаў з Вялікаднем

Кіраўнік Беларусі павіншаваў з Вялікаднем хрысціян Беларусі, якія адзначаюць гэтае свята 5 красавіка, перадае БЕЛТА.

"У гэтыя светлыя вясновыя дні мільёны людзей аб'ядноўвае прадчуванне цуду Уваскрашэння, дзякуючы якому змяняецца свет, абуджаюцца вера і надзея", — зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік пажадаў, каб святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняла людзей на добрыя справы і плённую працу на карысць роднай краіны, надавала сілы, спрыяла творчым пошукам і духоўным набыткам. "Хай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, прыносячы цяпло і згоду ў вашы дамы і сем'і", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Фота — president.gov.by