Лукашэнка патрабуе ад дзяржструктур займацца раскруткай маладых талентаў

Лукашэнка патрабуе ад дзяржструктур займацца раскруткай маладых талентаў

Дзяржаўныя структуры павінны займацца раскруткай маладых талентаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю, якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

"Разумею, што ў мастацтве і шоў-бізнэсе прыйшоў час менеджараў і прадзюсараў, якія запальваюць зоркі. Але дзяржаўныя структуры таксама не павінны заставацца ўбаку. Міністэрствам культуры, інфармацыі і адукацыі, а таксама тэлебачанню, радыё, друкаваным выданням трэба яшчэ больш актыўна падключацца да пошуку і раскрутцы маладых талентаў", — прыводзіць БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Сустрэча Лукашэнкі з творчай моладдзю праходзіць у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. У ёй удзельнічае каля 270 чалавек.