Лукашэнка паляцеў у Малдову

Раніцай 18 красавіка Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Малдову. Яго афіцыйны візіт працягнецца два дні. Запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам і прэм’ер-міністрам Паўлам Філіпам. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на іх будуць усебакова разгледжаныя розныя аспекты адносін двух краін. Лукашэнка і Дадон паўдзельнічаюць у цырымоніі “Дзень поля”, якая прысвечаная пачатку пасяўной кампаніі.
З прэм’ерам Малдовы Лукашэнка абмяркуе пытанні пашырэння эканамічных сувязяў, стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў. У Кішынёве пройдзе беларуска-малдоўскі форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. На ім арганізуюць выставу беларускай камунальнай тэхнікі.