Лукашэнка паабяцаў, што навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей

Лукашэнка паабяцаў, што навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што навучыць дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі гуляць у хакей. Перад гэтым Алан Дункан прызнаўся, што гуляў у хакей толькі на траве, таму не змог бы згуляць у камандзе беларускага кіраўніка ў хакей з шайбай.

“Мы навучым, калі ў вас ёсць жаданне”, — сказаў Лукашэнка. “Я заўсёды гатовы вучыцца, нягледзячы на ўзрост”, — цытуе словы брытанскага міністра БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, Алан Дункан стаў першым міністрам Вялікабрытаніі, які наведаў Беларусь за чвэрць стагоддзя з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Раніцай 26 верасня падчас сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Вялікабрытаніі больш актыўна інвеставаць у нашу краіну.

Лукашэнка паабяцаў, што навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей
Фота: БЕЛТА