Лукашэнка паабяцаў цалкам перайсці на беларускую касметыку

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў цалкам перайсці на беларускую касметыку, перадае БЕЛТА. Такую заяву ён зрабіў падчас візіту на ЗАТ "Вітэкс" 27 верасня.
"Усю імпартную (прадукцыю. — БЕЛТА) павікідвайце і пастаўце, што мне трэба. Абяцаю, што ніколі (не буду карыстацца імпартнымі сродкамі. — БЕЛТА). Нават калі хтосьці падорыць, я тады перадару. Сваё трэба выкарыстоўваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнку распавялі, як развіваецца вытворчасць, паказалі спектр выпушчанай прадукцыі. Ён папрасіў перадаць кожнай з прысутных на мерапрыемстве жанчын нейкі з прадстаўленых узораў прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сувеніры аплаціць з уласных грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.