Лукашэнка на нарадзе папрасіў міністраў распавесці, “як яны страсянулі краіну”

Лукашэнка на нарадзе папрасіў міністраў распавесці, “як яны страсянулі краіну”

26 красавіка падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі гаварылі пра пытанні супрацьпажарнай бяспекі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сітуацыя з ёй у краіне “складваецца не лепшым чынам”. Паводле яго слоў, сёлета адбыліся больш за 160 пажараў у арганізацыях Беларусі.

“Я ўжо не кажу пра жылы фонд, дзе колькасць пажараў набліжаецца да адзнакі 1,6 тысячы, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Не дай бог атрымаць нешта блізкае да Кемерава. Маё патрабаванне вы ведаеце, паўтару яшчэ раз: праверыць усе аб’екты і ліквідаваць усе наяўныя парушэнні, прычым самым жорсткім чынам. Два міністры няхай даложаць, як яны страсянулі краіну, каб мы не спачывалі на лаўрах ці не самазаспакоіліся”.