Лукашэнка лічыць, што ў прэзідэнта Беларусі трэба забраць частку функцый

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў прэзідэнта Беларусі трэба забраць частку функцый і перадаць іх іншым галінам улады. Праўда, момант для зменаў Канстытуцыі яшчэ не надышоў, мяркуе кіраўнік дзяржавы (як вядома, ён знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года), інфармуе БЕЛТА.
“Змяняецца жыццё, павінны змяняцца законы, — цытуе словы Лукашэнкі сайт sb.by. — Я не гатовы сказаць падрабязна, што менавіта трэба мяняць. Але некаторыя функцыі ад прэзідэнта павінны перайсці да іншых галінаў улады. Калі гэта будзе, не ведаю. Але мы не павінны адстаць ад жыцця”.
У аўторак Лукашэнка праводзіць у тэлестудыі Белтэлерадыёкампаніі сустрэчу з журналістамі дзяржаўных СМІ.