Лукашэнка лічыць, што Беларусь мусіць застацца краінай зімовых відаў спорту

Беларусь мусіць заставацца краінай зімовых відаў спорту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі дзяржаўных СМІ.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што неўзабаве пройдзе вялікая нарада аб развіцці зімовых відаў спорту. Неабходнасць яе правядзення Лукашэнка патлумачыў не тым, што ў гэтай сферы больш праблем, чым у летніх відах спорту. "Справа ў тым, што прайшла Алімпіяда і ў зімовых відах спорту пачынаецца новы цыкл. І гэта цяпер актуальна, важна. Гэта мы яшчэ не забыліся: і перамогі, і недахопы, якія ёсць. У гэты момант трэба правесці гэтае мерапрыемства па зімовых відах спорту, пагаварыць, як будзем жыць далей, ці будзем мы ўвогуле зімовай краінай і ці будзем развіваць гэтыя віды. Я лічу, што мы павінны захаваць Беларусь як зімовую краіну", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.
Лукашэнка распавёў, што ўжо праектуюцца новыя спартовыя аб'екты, ладзіцца вытворчасць неабходнага інвентара. "Цяпер кожная федэрацыя разбіраецца ў сябе, як будзем жыць. Напрамкі я ім паказаў", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Ён згадаў, што і ў летніх відах спорту ёсць некаторыя вынікі — напрыклад, у гандбалістаў і валейбалістаў. Сёлета кіраўнік Беларусі хоча прваесці нараду па летніх відах спорту з улікам II Еўрапейскіх гульняў. Па словах Лукашэнкі, важна і трэба праводзіць масавыя спартыўныя мерапрыемствы, кшталту Мінскага паўмарафону, але патрэбныя вынікі і ў вялікім спорце.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на спартовых перамогах будуецца ідэалогія. Бо ў вялікі спорт укладваюцца вялікія грошы, а перамогі атлетаў падымаюць дух беларусаў.