Лукашэнка: каб зняць бар'еры ў ЕАЭС, трэба палітычнае рашэнне

Лукашэнка: каб зняць бар'еры ў ЕАЭС, трэба палітычнае рашэнне

Кіраўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза павінныя прыняць палітычнае рашэнне для ліквідацыі бар'ераў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ерэване, перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што Еўразійская эканамічная камісія атрымала паўнамоцтвы па маркіроўцы тавараў і наглядзе за іх руху. "ЕЭК павінна гарантаваць, што гэтыя прагрэсіўныя прапановы не павернуцца новымі перашкодамі ў гандлі. Бар'ераў ў саюзе і так дастаткова. Асабліва насцярожвае, калі яны ўводзяцца ў такіх адчувальных сферах, як, напрыклад, дзяржзакупкі", — выказаў перасцярогу Лукашэнка.

Ён прапанаваў узмацніць кампетэнцыю ЕЭК і суда ЕАЭС.

У 2020 годзе Беларусь стане старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза, а прадстаўнік нашай краіны ўзначаліць Калегію ЕЭК. Лукашэнка паведаміў, што наша дзяржава сур'ёзна рыхтуецца да гэтага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.